Сегодня по всей стране проходит Единый день безопасности

Сёння па ўсёй краіне праходзіць Адзіны дзень бяспекі

31 студзеня 2025 года ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Дарога не даруе памылак».

Мэта – прадухіленне ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

Паводле інфармацыі Верхнядзвінскага РАУС, асноўныя прычыны аварый – недысцыплінаванасць кіроўцаў і пешаходаў, парушэнне ПДР. Перавышэнне хуткасці, кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення, невыкананне правілаў на дарожных пераходах, невыкарыстанне дзіцячых утрымліваючых прылад часта прыводзяць да непапраўных наступстваў. У сваю чаргу, пешаходы правакуюць ДТЗ, пераходзячы дарогу ў неўстаноўленых месцах і не выкарыстоўваючы святлоадбівальнікі ў цёмны час сутак.

У ходзе акцыі супрацоўнікі АДАІ ўзмацняць кантроль на дарогах і правядуць прафілактычныя мерапрыемствы па прадухіленні парушэнняў правілаў дарожнага руху. Паводле інфармацыі газеты "Дзвінская праўда". Фота з адкрытых крыніц.

Сёння па ўсёй краіне праходзіць Адзіны дзень бяспекі