Школы Верхнядзвіншчыны чакаюць сваіх выпускнікоў 1 лютага
Традыцыйна ў першыя выхадныя лютага школы расчыняюць свае дзверы перад сваімі былымі вучнямі.
Выключэннем не стаў і гэты год, які яшчэ і напоўнены юбілейнымі датамі: 80-годдзем сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага Саюза Н.В. Траян і 20-годдзем Верхнядзвінскай гімназіі ім. І.А. Макеенка. У гарадскіх установах адукацыі пачатак мерапрыемстваў наступны. У Верхнядзвінскай гімназіі ім. І.А. Макеенка – у 15.00, рэгістрацыя – з 14.30.
У сярэдняй школе № 2 ім. Героя Савецкага Саюза Н.В. Траян сустрэцца з любімымі педагогамі можна будзе з 13.00 у школе, а ў 15.00 адбудзецца ўрачыстая частка ў раённым цэнтры культуры. У Коханавіцкай сярэдняй школе і Бігосаўскай сярэдняй школе ім. Э.В. Лаўрыновіча, Асвейскай сярэдняй школе пачатак мерапрыемстваў у 18.00. Запрашаем прыняць удзел!