Супрацоўнікі Верхнядзвінскага РАНС нагадалі аб бяспецы
Супрацоўнікі Верхнядзвінскага раённага аддзялення МНС праводзяць прафілактычныя ўрокі бяспекі са школьнікамі. На гэты раз ратавальнікі сустрэліся з вучнямі Валынецкай сярэдняй школы імя І.Д. Чарскага. - Дзеці!
А вы ведаеце нумар, па якім трэба тэлефанаваць у выпадку пажару? - звярнуўся да вучняў малодшых класаў работнік МНС. Практычна хорам дзеці адказалі правільна: 101 і 112. - Памятайце, дзеці, што гульні з агнём небяспечныя і могуць прывесці да сумных наступстваў, таму выбірайце бяспечныя гульні, - параілі ратавальнікі. Таксама з дзецьмі правялі навучальныя гульні: «Бяспечныя гульні» і «Уцячы ад пажару».
Дзеці без асаблівых цяжкасцей справіліся з рознымі заданнямі, адпрацавалі на практыцы выклік экстранных службаў і замацавалі веды ў пытаннях бяспекі. Такія сустрэчы работнікаў Верхнядзвінскага раённага аддзялення МНС са школьнікамі ўжо сталі традыцыйнымі.