Сёння ў раёне стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя «За рулём не на сувязі!»
З 29.01.2025 на тэрыторыі г.Верхнядзвінска і Верхнядзвінскага раёна АДАІ Верхнядзвінскага РАУС будзе праведзена рэспубліканская прафілактычная акцыя «За рулём не на сувязі!». Мэтай праводзімага мерапрыемства з'яўляецца прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму па прычыне карыстання радыё і тэлефоннай сувяззю падчас руху, калі для гэтага іх неабходна трымаць у руцэ, альбо ўздзейнічаць на іх рукой. Адказнасць цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да 2-ух базавых велічынь.