Верхнедвинская ЦРБ пополнилась новым медицинским оборудованием

Верхнядзвінская ЦРБ папоўнілася новым медыцынскім абсталяваннем

Новы перасоўны фельчарска-акушэрскі пункт, відэакальпоскоп, аўтарэфрактометр, сістэма доўгатэрміновага маніторынгу артэрыяльнага ціску і ЭКГ, танометры для вымярэння ўнутрывочнага ціску — гэтым і іншым абсталяваннем папоўнілася Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца ў мінулым годзе.

 

Падрабязней аб мадэрнізацыі ўстановы аховы здароўя і планах па яе абнаўленні на 2025 год расказала галоўны ўрач установы Крысціна Раманькова. Штогод для аказання якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі, стварэння найбольш камфортнай атмасферы падчас знаходжання пацыентаў у лячэбнай установе праводзіцца рамонт паліклінікі, закупляецца новае медыцынскае абсталяванне.

– У мінулым годзе пасля рамонту паліклінікі цэнтральнай райбальніцы набыта медыцынскае абсталяванне: для аддзялення стаматалогіі – стаматалагічныя ўстаноўкі, для кабінета ўрача – акушэра-гінеколага з мэтай паляпшэння скрайнінгдайгностыкі захворванняў шыйкі маткі закуплены відэакальпоскоп. Кабінет урача-афтальмолага даўкамплектавалі аўтарэфрактометрам і шчалевай лямпай.

Набыта мыйна-дэзінфекцыйная машына для эндаскопаў. Аўтапарк ЦРБ папоўніўся двума легкавымі аўтамабілямі «Джылі Эмгранд». У ліпені пачаў працаваць перасоўны ФАП, які быў набыты Міністэрствам аховы здароўя Беларусі за кошт спонсарскіх сродкаў, – расказала Крысціна Раманькова. – Сёлета мы працягнем абнаўляць аўтатранспарт, будзе закуплены насілачны транспарт для ляжачых пацыентаў.

На сённяшні дзень у ЦРБ скончаны рамонт тэрапеўтычнага аддзялення і прыёмнага пакоя. Тэрапеўтычнае аддзяленне разлічана на 40 ложкаў. Прадугледжваецца сталовая для пацыентаў, у кожнай палаце ўстаноўлена кнопка выкліку медыцынскага персаналу, душэвыя для інвалідаў і многае іншае. У прыёмным пакоі з'явяцца дадатковыя дыягнастычныя палаты, асобна – маніпуляцыйны і інфекцыйны кабінеты. Фота і тэкст газеты "Віцебскія весці"

Галерэя выяў

Верхнядзвінская ЦРБ папоўнілася новым медыцынскім абсталяваннем