В первый день выборов в Верхнедвинском районе наблюдалась высокая активность избирателей

У першы дзень выбараў у Верхнядзвінскім раёне назіралася высокая актыўнасць выбаршчыкаў

Пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў прайшоў першы дзень галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на ўсіх 21 участках для галасавання ў Верхнядзвінскім раёне.

 

Прагаласаваць датэрмінова прыйшлі грамадзяне, якія па тых ці іншых прычынах не змогуць зрабіць гэта ў асноўны дзень галасавання - 26 студзеня. Выбаршчыкі выказвалі адобрэнне таму факту, што ёсць магчымасць выбраць зручную дату для галасавання і ажыццявіць сваё права выбару.

Некаторыя дзяліліся з нашымі карэспандэнтамі думкамі аб тым, чым кіраваліся пры выбары свайго кандыдата, якім бачаць будучыню Беларусі. На ўчастках створаны ўсе ўмовы для ажыццяўлення выбарчага права, абсталяваны кабіны, устаноўлены празрыстыя скрыні для галасавання, ёсць неабходная інфармацыя. Датэрміновае галасаванне працягнецца да 25 студзеня, асноўны дзень галасавання - 26 студзеня.

Па матэрыялах газеты "Дзвінская праўда"

Галерэя выяў

У першы дзень выбараў у Верхнядзвінскім раёне назіралася высокая актыўнасць выбаршчыкаў