Информация о введении с 1 февраля 2025 г. на постоянной основе местного сбора за пересечение транспортными средствами Государственной границы Республики Беларусь в пунктах пропуска через Государственную границу Республики Беларусь

Інфармацыя аб увядзенні з 1 лютага 2025 г. на пастаяннай аснове мясцовага збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь

ІНФАРМАЦЫЯ аб мясцовым зборы за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь

Аб увядзенні мясцовага збору з 1 лютага 2025 г.

На падставе пункта 6 артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2024 г. № 47-З ”Аб змяненні законаў“, часткі першай пункта 6, абзаца трынаццатага пункта 7 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-З ”Аб змяненні Падатнага кодэкса Рэспублікі Беларусь“ (далей – Закон № 72-З) Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў прынята рашэнне ад 30 снежня 2024 г. № 69 ”Аб мясцовым зборы“ (апублікавана: Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 11 студзеня 2025 г., № 9/136672), якое ўступае ў сілу з 1 лютага 2025 г. (далей – рашэнне № 69).

У адпаведнасці з рашэннем № 69 на тэрыторыі Віцебскай вобласці з 1 лютага 2025 г. на пастаяннай аснове ўведзены мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (далей – збор).

Раней дадзены збор быў уведзены на тэрыторыі Віцебскай вобласці рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30 снежня 2022 г. № 358 ”Аб мясцовым зборы“ з 1 лютага 2023 г. і спаганяўся да 1 студзеня 2025 г.

У Віцебскай вобласці збор спаганяецца з 1 лютага 2025 г. за перасячэнне транспартным сродкам Дзяржаўнай мяжы пры выездзе з краіны ў пунктах пропуску на мяжы з Латвійскай і Літоўскай рэспублікамі.

Стаўка збору ўстаноўлена (як і раней) у памеры 1 (адной) базавай велічыні (у цяперашні час – 42,00 рубля) за перасячэнне мяжы адным транспартным сродкам, тэхнічна максімальная маса якога не перавышае 5 тон, незалежна ад колькасці пасажыраў у гэтым транспартным сродку.

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2024 г. № 848 ”Аб устанаўленні памеру базавай велічыні“ з 1 студзеня 2025 г. базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры 42,00 рубля.

Дакумент, які пацвярджае аплату збору, падае ў пунктах пропуску кіроўца транспартнага сродку, які належыць арганізацыі або фізічнай асобе, у тым ліку зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Вызваленні ад збору

Згодна з пунктам 7 артыкула 4 Закона № 72-З ад выплаты збору вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх следуюць:

 кіраўнікі дзяржавы і Урада Рэспублікі Беларусь, члены парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў;

кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, члены парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый, асобы, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь па запрашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў;

супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах, дакументаваныя дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, а таксама члены іх сем'яў;

супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, іншых афіцыйных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, іх прадстаўніцтваў і органаў і члены іх сем'яў;

асобы, якія следуюць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

асобы, якія суправаджаюць памерлых для пахавання ў працэсе перавозкі трунаў (урн) з іх целамі (астанкамі);

інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II групы, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць;

удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

асобы, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

удзельнікі спартыўных і спартыўна-масавых, культурных, адукацыйных мерапрыемстваў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.

Рашэннем № 69 дадаткова вызвалены ад выплаты збору транспартныя сродкі, на якіх следуюць:

прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь у мэтах выканання службовых абавязкаў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь па запрашэнні дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганізацый, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, для якіх устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з яе ў сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“, пры наяўнасці арыгінальных або электронных білетаў на мерапрыемствы гэтага фестывалю ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале ”Віцебск“;

ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь, а таксама асобы, якія суправаджаюць інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;

замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія рухаюцца па дакументах, што пацвярджаюць ступень цяжкасці і выяўленасці абмежаванняў фізічнай актыўнасці і ўдзелу 75–100 працэнтаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства;

асобы, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь для атрымання медыцынскай дапамогі пры наяўнасці дакументаў (копій дакументаў) прымаючай медыцынскай арганізацыі або Міністэрства аховы здароўя альбо пасля атрымання медыцынскай дапамогі пры наяўнасці дакументаў (копій дакументаў) арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць;

замежныя грамадзяне, якія выязджаюць пасля знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць для ажыццяўлення догляду за членамі сям'і і (або) блізкімі сваякамі ў сувязі з іх цяжкай хваробай, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія вяртаюцца да месца пастаяннага пражывання пасля ажыццяўлення догляду за членамі сям'і і (або) блізкімі сваякамі ў сувязі з іх цяжкай хваробай, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь пасля пахавання членаў сям'і або блізкіх сваякоў, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

асобы, якія ажыццяўляюць перавозку гемапаэтычных ствалавых клетак, органаў і (або) тканак чалавека для трансплантацыі;

асобы, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь па пастановах аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе дэпартацыі, аб высылцы, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.

Аб парадку выплаты збору

Выплата збору ажыццяўляецца на бягучы казначэйскі рахунак па ўліку сродкаў Віцебскага абласнога бюджэту па наступных рэквізітах:

разліковы рахунак BY37 AKBB 3600 3010 0002 0000 0000 г. Мінск, ААТ ”ААБ Беларусбанк“, БІК AKBBBY2X, бенефіцыяр – Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, УНП бенефіцыяра 300594330, фактычны бенефіцыяр – Галоўнае фінансавае ўпраўленне Віцебскага аблвыканкама, УНП фактычнага бенефіцыяра 300002612. Код плацяжу ў бюджэт 03110 ”Збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь“.

Выплата збору ажыццяўляецца ў беларускіх рублях да перасячэння дзяржаўнай мяжы (загадзя), або пры перасячэнні мяжы ў пунктах пропуску зыходзячы з памеру базавай велічыні, якая дзейнічае на дату выплаты.

Збор выплачваецца ў даход Віцебскага абласнога бюджэту (калі пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь размешчаны ў Віцебскай вобласці).

У выпадку, калі месца знаходжання пункта пропуску, праз які перасякаецца Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь, размешчана ў Віцебскай вобласці, а збор выплачаны ў абласны бюджэт любой іншай вобласці, збор не з'яўляецца выплачаным.

Дакумент аб выплаце збору прад'яўляецца кіроўцам транспартнага сродку ў пункце пропуску супрацоўніку органаў памежнай службы або службовай асобе мытнага органа (за выключэннем выпадкаў, калі транспартны сродак вызвалены ад выплаты збору). Дакумент можна прад'яўляць у папяровым або электронным выглядзе.

Дадзены дакумент павінен утрымліваць наступную інфармацыю: найменне арганізацыі і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) плацельшчыка, сума і дата аплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, які перасякае мяжу, прызначэнне плацяжу.

Сплаціць збор можна ў аддзяленнях РУП ”Белпошта“ і крэдытна-фінансавых арганізацый (у касе банка, банкамаце, плацежна-даведачным тэрмінале, інфакіёску, інтэрнэт-банкінгу, мабільным банкінгу). Калі плацеж ажыццяўляецца ў касе банка, паведаміце аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму ”Разлік“ (ЕРИП).

У сістэме ”Разлік“ (ЕРИП) неабходна паслядоўна выбраць наступныя ўкладкі: Адміністрацыйныя працэдуры, дзяржпошліна, зборы/ Збор за перасячэнне мяжы Рэспублікі Беларусь/ Віцебскі аблвыканкам ГФУ/ Збор за перасячэнне мяжы.

Пры аплаце збору ў электронным выглядзе (з выкарыстаннем аб'ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры і сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання) у пункце пропуску неабходна прадставіць карт-ч

У адпаведнасці з пунктам 21 Інструкцыі аб парадку выканання мясцовых бюджэтаў па даходах, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2005 г. № 159/176 (далей – Інструкцыя), вяртанне плацяжоў ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён з дня атрымання дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для вяртання – пісьмовай заявы плацельшчыка (іншай абавязанай або зацікаўленай асобы), да якой прыкладаюцца дакументы, што з'яўляюцца падставай для вяртання: дакументы, якія пацвярджаюць выплату грашовых сродкаў у мясцовы бюджэт, і дакумент, выдаваны арганізацыяй, якая ажыццяўляе кантроль за выплатай дадзенага плацяжу, у якім пазначаюцца абставіны, што з'яўляюцца падставай для поўнага або частковага вяртання плацяжу. У заяве плацельшчыка (іншай абавязанай або зацікаўленай асобы) пазначаюцца банкаўскія рэквізіты для пералічэння грашовых сродкаў з бюджэту.

Згодна з пунктам 25 Інструкцыі пры адсутнасці ў плацельшчыка-фізічнай асобы рахунку магчыма вяртанне на рахунак адасобленага (структурнага) падраздзялення ААТ ”АСБ Беларусбанк“ па ўліку сродкаў у разліках для выплаты наяўных грашовых сродкаў з касы банка. Не запатрабаваныя фізічнай асобай грашовыя сродкі і не выплачаныя на працягу месяца з касы ААТ ”АСБ Беларусбанк“, залічаныя ў банк для вяртання плацельшчыку – фізічнай асобе, падлягаюць пералічэнню ў даход адпаведнага мясцовага бюджэту.

Згодна з пунктам 26 Інструкцыі для ажыццяўлення вяртання плацяжоў фізічнай асобе з касы банка галоўнае фінансавае ўпраўленне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – галоўнае фінансавае ўпраўленне аблвыканкама) павінна прадставіць у Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці плацежнае даручэнне на перавод грашовых сродкаў банку-атрымальніку, у якім пазначаюцца прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і рэквізіты дакумента, які сведчыць асобу фізічнай асобы.

Згодна з пунктам 28 Інструкцыі падлягаюць пералічэнню ў даход адпаведнага мясцовага бюджэту грашовыя сродкі, залічаныя ў банк-атрымальнік для вяртання плацельшчыку – фізічнай асобе: не запатрабаваныя фізічнай асобай і не выплачаныя з касы ААТ ”АСБ Беларусбанк“ на працягу 30 рабочых дзён з дня іх паступлення.

У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 4, часткай другой пункта 10 Закона № 72 плацельшчыкамі збору прызнаюцца вадзіцелі транспартных сродкаў, якія належаць арганізацыям або фізічным асобам, у тым ліку зарэгістраваным у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія перасякаюць Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску.

Для прыняцця рашэння аб вяртанні збору з абласнога бюджэту плацельшчыкам збору ў галоўнае фінансавае ўпраўленне аблвыканкама прадстаўляюцца наступныя дакументы:

1. Пiсьмовая заява плацельшчыка з асабістым подпiсам на iмя начальнiка галоўнага фiнансавага ўпраўлення аблвыканкама, у якой указваюцца:

пашпартныя дадзеныя плацельшчыка (нумар дакумента, што сведчыць асобу, дата выдачы і кім выдадзены, ідэнтыфікацыйны нумар);

нумар тэлефона плацельшчыка;

від плацежнага дакумента аб выплаце збору, дата і сума плацяжу;

рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, які перасякае мяжу;

абставіны (прычына) вяртання плацяжу;

банкаўскія рэквізіты для залічэння грашовых сродкаў (нумар карт-рахунку, які належыць плацельшчыку (у фармаце IBAN 28-значны), рэквізіты банка, у якім адкрыты дадзеныя рахункі).

У выпадку адсутнасці ў плацельшчыка – фізічнай асобы карт-рахунку магчыма выплата наяўных грашовых сродкаў з касы ААТ ”АСБ Беларусбанк“. Не запатрабаваныя фізічнай асобай на працягу месяца і не выплачаныя з касы ААТ ”АСБ Беларусбанк“ грашовыя сродкі, залічаныя ў банк для вяртання плацельшчыку – фізічнай асобе, падлягаюць пералічэнню ў даход Віцебскага абласнога бюджэту. Выплату наяўных грашовых сродкаў з касы ААТ ”АСБ Беларусбанк“ у г.Віцебск ажыццяўляе аддзяленне № 200/2024 па адрасе: вул. Смаленская, д. 9А, а таксама аддзяленні ААТ ”АСБ Беларусбанк“ у раённых цэнтрах Віцебскай вобласці. У выпадку, калі плацельшчык – фізічная асоба ўказвае ў заяве атрыманне грашовых сродкаў з касы банка ў аддзяленні ААТ ”АСБ Беларусбанк“ у іншых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь, магчымасць выплаты наяўных грашовых сродкаў з касы дадзенага банка ўдакладняецца плацельшчыкам у выбраным аддзяленні банка самастойна з указаннем у заяве нумара аддзялення ААТ ”АСБ Беларусбанк“, яго адраса і банкаўскіх рэквізітаў;

дата, асабісты подпіс, расшыфроўка подпісу.

2. Копія пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (старонкі 31–33), копія пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу замежнага грамадзяніна, які пастаянна не пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, з перакладам на беларускую або рускую мову, засведчаную натарыяльна.

3. Копія тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль (з двух бакоў).

4. Звесткі аб выплаце збору (квітанцыя, касавы чэк, карт-чэк і г.п.).

У выпадку, калі за вяртаннем збору звяртаецца фізічная асоба, якая не з'яўляецца плацельшчыкам збору, дадаткова прадстаўляецца даверанасць на атрыманне названых грашовых сродкаў, аформленая ва ўстаноўленым парадку.

Заява і дакументы па вяртанні збору прадстаўляюцца ў галоўнае фінансавае ўпраўленне аблвыканкама асабіста (натарыусам, кур'ерам), посредством паштовай сувязі (паштовы адрас: вул. Гогаля, д. 6, г. Віцебск, 210029) альбо адсканаваныя копіі заявы і дакументаў па вяртанні накіроўваюцца на e-mail: gfu.vitebskobl@minfin.gov.by.

Рашэнне аб вяртанні збору прымаецца галоўным фінансавым упраўленнем аблвыканкама на працягу 5 рабочых дзён з моманту атрымання дакументаў. У выпадках, калі рашэнне па вяртанні не можа быць прынята, галоўнае фінансавае ўпраўленне аблвыканкама паведамляе плацельшчыка пісьмова па адрасе, паказаным у заяве.

Інфармацыя аб увядзенні з 1 лютага 2025 г. на пастаяннай аснове мясцовага збору за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь