У Верхнядзвінскім лясгасе прайшоў Адзіны дзень інфармавання
Адзіны дзень інфармавання на тэму "Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага" праходзіць у калектыве Верхнядзвінскага лясгаса. На сустрэчу з работнікамі прадпрыемства прыйшлі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Стома і старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Шылаў.
Спікеры дыялогавай пляцоўкі звярнулі ўвагу на важнасць удзелу ўсіх жыхароў рэспублікі ў выбарчай кампаніі, яе ўплыў на будучыню суверэннай Беларусі. Яны спыніліся на дасягненнях нашай сацыяльна арыентаванай дзяржавы ў забеспячэнні дабрабыту сваіх грамадзян, сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і заклікалі верхнядзвінцаў адказна паставіцца да выбару далейшага мірнага і стваральнага шляху.
Фота і матэрыял рэдакцыі газеты "Дзвінская праўда"