О «личном кабинете плательщика»

Аб «асабістым кабінеце плацельшчыка»

Інтэрнэт-сэрвіс "Асабісты кабінет плацельшчыка" рэалізаваны для бескантактных зносін фізічных асоб з падатковымі органамі.

 

Пералік магчымасцей сэрвісу пастаянна пашыраецца і ўжо зараз магчыма:

1) атрыманне дакументаў (напрыклад, звесткі аб запазычанасці і пераплатах, паведамленні на выплату зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, транспартнага падатку, падаходнага падатку з фізічных асоб і інш.);

2) выплата падаткаў з дапамогай выкарыстання інтэрнэт-банкінгу;

3) падача заяў і паведамленняў;

4) запаўненне дэкларацый (разлікаў) па падаходным падатку з

фізічных асоб;

5) атрыманне паведамлення на выплату маёмасных падаткаў;

6) атрыманне звестак аб маёмасці грамадзяніна (транспартныя сродкі і аб'екты нерухомасці) і многае іншае.

У выпадку, калі фізічныя асобы не зарэгістраваны ў якасці карыстальнікаў сэрвісу "Асабісты кабінет плацельшчыка", яны могуць атрымаць доступ да яго ў выглядзе логіна і пароля ТРЫМА спосабамі:

- у любым падатковым органе асабіста (пры сабе неабходна мець пашпарт або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);

- праз партал Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (www.nalog.gov.by) з дапамогай ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ);

- праз партал Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (www.nalog.gov.by) з дапамогай ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем нумароў мабільных аператараў.

Адным з апошніх новаўвядзенняў у магчымасцях асабістага кабінета з'яўляецца рэалізацыя сэрвісу, які дазваляе плацельшчыку самастойна ўносіць змены ў звесткі аб аб'ектах нерухомасці або зямельных участках і праінфармаваць падатковыя органы аб гэтым або аб з'яўленні ў яго новых аб'ектаў падаткаабкладання.

ІМПЗ па г. Наваполацку

Начальнік інспекцыі

Аб «асабістым кабінеце плацельшчыка»