Акция "От всей души" шагает по Верхнедвинщине

Акцыя «Ад усёй душы» крочыць па Верхнядзвіншчыне

Сёння ў рамках правядзення навагодняй дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" работнікі філіяла ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна" у аг.Бігасава, навучэнцы і настаўнікі ДУА "Бігасаўская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна імя Героя Савецкага Саюза Э.В.Лаўрыновіча", старшыня Бігасаўскага сельскага выканаўчага камітэта сардэчна павіншавалі грамадзян, якія знаходзяцца на ложках індывідуальнага догляду ў Бігасаўскай участковай бальніцы.

 Пражываючым падарылі навагоднія падарункі і пажадалі здароўя, шчасця і ўвагі ў Новым годзе! Нагадаем, дабрачынная акцыя працягнецца да 15 студзеня 2025 года.

Галерэя выяў

Акцыя «Ад усёй душы» крочыць па Верхнядзвіншчыне