Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванні з надыходзячым Новым годам
Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна!
Мы заўсёды з надзеяй чакаем гэтыя святочныя дні, звязваем з імі самыя светлыя і добрыя пачуцці, падводзім вынікі мінулага года. Мінулы год быў напоўнены важнымі падзеямі, і кожнаму з нас запомніўся чымсьці асаблівым. Пераадольваючы выклікі часу, нам удалося многае зрабіць, закласці добрую аснову для новых дасягненняў. За ўсімі вялікімі і малымі перамогамі стаіць добрасумленная праца кожнага з вас.
Выказваем падзяку работнікам аграпрамысловага комплексу, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, жыллёва-камунальнай сферы, гандлю, прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу, усім працаўнікам, хто ўносіць уклад у развіццё свайго краю. Толькі разам, працуючы на карысць грамадства, мы можам справіцца з любымі цяжкасцямі і дасягнуць усяго, аб чым марым.
Новы год - гэта свята, накіраванае ў будучыню. Наша будучыня залежыць ад намаганняў кожнага чалавека, ад ініцыятыў, эфектыўнай працы, зацікаўленасці ў агульным выніку. Вера ў свае сілы, энтузіязм, адказнасць дапамогуць зрабіць жыццё больш цікавым, насычаным і яркім.
Дарагія сябры! Ёсць добрая традыцыя - у навагодні свята дарыць адзін аднаму падарункі. Давайце падарымо блізкім самае каштоўнае - цяпло, увагу і любоў. Няхай надыходзячы год будзе для вас удалым і плённым, годам новых магчымасцей і дасягненняў, напоўненым яркімі падзеямі і добрымі справамі!
Моцнага здароўя, шчасця, душэўнай стойкасці, упэўненасці ў сваіх сілах і аптымізму!
З святам! З Новым годам!
В.Н. Шылаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта
І.Ф. Козел, старшыня раённага Савета дэпутатаў