В Беларуси проводится новогодняя акция по продвижению отечественной продукции «На Родныя тавары. Навагодняя знiжка»

У Беларусі праводзіцца навагодняя акцыя па прасоўванні айчыннай прадукцыі «На родныя тавары. Навагодняя зніжка»

Рэалізацыя акцыі «На Радныя тавары.

Навагодняя знiжка» ажыццяўляецца шляхам прадастаўлення сумеснай падвойнай зніжкі ад вытворцаў і гандлю (у сукупнасці не менш за 10 працэнтаў) на даволі шырокае кола тавараў айчыннай вытворчасці (кандытарскую прадукцыю, сокі, крупы грэчневыя, каўбасныя вырабы і іншыя тавары). Частку гэтай зніжкі прадастаўляюць вытворцы, частку — гандаль. Пералік гандлёвых аб'ектаў Верхнядзвінскага раёна, якія рэалізуюць тавары па дадзенай акцыі: крама «Еўраопт», крама «Маяк», крама «Капеечка», крама «Пятруха», крама «Міла», гандлёвыя аб'екты і аўтакрамы Верхнядзвінскага філіяла Віцебскага аблспажыўсаюза і іншыя. На працягу перадсвяточных мерапрыемстваў і пасля Новага года нашы грамадзяне змогуць па вартасці ацаніць якасць беларускай прадукцыі з прыемным бонусам у выглядзе 10%-най зніжкі.

Па матэрыялах газеты "Дзвінская праўда". Фота з адкрытых крыніц

У Беларусі праводзіцца навагодняя акцыя па прасоўванні айчыннай прадукцыі «На родныя тавары. Навагодняя зніжка»