На Верхнядзвіншчыне стартавала дабрачынная акцыя "Ад усёй душы"
Акцыя, якая праходзіць трэці год, набыла «народны характар» і стала яшчэ адной добрай традыцыяй у перыяд навагодніх святаў. У межах акцыі «Ад усёй душы» асаблівая ўвага будзе нададзена самотным грамадзянам, людзям, якія пражываюць у сацыяльных установах, даўгажыхарам, а таксама ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемствы працягнуцца да 15 студзеня 2025 года.
26 снежня дэпутаты і стараста Боркавіцкага сельскага Савета, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый, члены Верхнядзвінскага раённага аддзялення партыі "Белая Русь" наведалі Боркавіцкую бальніцу сястрынскага догляду, праявіўшы клопат і ўвагу да старэйшага пакалення.
У госці да наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН з падарункамі і віншаваннямі прыйшлі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ілья Большы, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы протаіерэй Валянцін Вабішчэвіч, дырэктар ЦБУ № 206 ААТ «АСБ Беларусбанк» у г. Верхнядзвінску Ганна Міронава, старшыня РО ГА «Белая Русь» Ірына Тойранен. З канцэртнай праграмай «Дабрыня пад Новы год» прыехаў павіншаваць калектыў Асвейскага ГДК «Вясёлы настрой».
Марафон добрых спраў у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» падарыў адчуванне свята ўсім, хто ў гэтыя перадсвяточныя зімовыя дні мае патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе.