Вопросы пожарной безопасности на избирательных участках на контроле спасателей

Пытанні пажарнай бяспекі на выбарчых участках на кантролі ратавальнікаў

Напярэдадні важнай грамадска-палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, работнікі МНС Верхнядзвінскага раёна праводзяць вывучэнне стану ўчасткаў для галасавання на адпаведнасць іх патрабаванням пажарнай бяспекі. На кантролі ў ратавальнікаў 21 выбарчы ўчастак.

Прафілактычныя візіты праходзяць загадзя, а праверцы падлягаюць не толькі памяшканні, дзе размесцяцца ўчасткі, але і ўвесь будынак.

Пры правядзенні абследавання асаблівую ўвагу інспектары МНС надаюць наяўнасці і спраўнасці сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, правяраюць адпаведнасць планаў эвакуацыі (якія павінны быць размешчаны на бачным для наведвальнікаў месцы) іх графічнай частцы, размяшчэнне эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, пазначэнне іх знакамі пажарнай бяспекі.

– Да ўсіх пазначаных на схеме запасных выхадаў павінен быць бесперашкодны доступ, а дзверы адчыняцца знутры без ключа, – тлумачаць работнікі МНС.

Цікавяць прадстаўнікоў ратавальнага ведамства і веды работнікаў аб'ектаў аб парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Таксама ў зоне ўвагі ратавальнікаў – сродкі пажаратушэння з дзеючым тэрмінам эксплуатацыі.

– Згодна з патрабаваннямі, вогнетушыцель нельга захоўваць паблізу ацяпляльных прыбораў, нагрэтых паверхняў і агрэгатаў, а таксама варта пазбягаць уздзеяння на яго прамых сонечных прамянёў. Карыстацца вогнетушыцелем нескладана. Трэба ўзяць яго ў рукі, сарваць пломбу, выцягнуць чэку, націснуць на рычаг і накіраваць вогнетушачае рэчыва ў бок узгарання, – нагадалі ратавальнікі.

Да пачатку датэрміновага галасавання прадстаўнікі МНС наведаюць усе выбарчыя ўчасткі рэгіёна і ацэняць іх гатоўнасць да важнай грамадска-палітычнай падзеі, а ў перыяд галасавання – забяспечаць перыядычны кантроль і дзяжурства на месцах.

Галерэя выяў

Пытанні пажарнай бяспекі на выбарчых участках на кантролі ратавальнікаў