У Верхнядзвінскім раёне праходзяць дабрачынныя акцыі «Цуды на Каляды» і «Нашы дзеці».
Навучэнцы ўсіх устаноў адукацыі раёна, іх бацькі і педагогі, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый традыцыйна прымаюць актыўны ўдзел у гэтых добрых акцыях. Падарыце дзецям свята разам, бо гэта нескладана!