16 снежня ў Верхнядзвінскім раёне, як і па ўсёй краіне, дадзены старт навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"
У Верхнядзвінскай гімназіі імя І. А. Макеёнка таксама адбылося ўрачыстае адкрыццё навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
У гэты незвычайны дзень у госці да першакласнікаў прыйшлі сапраўдныя Дзед Мароз і Снягурка разам з казачнымі персанажамі, ролі якіх выканалі старшакласнікі.
Дзеці з радасцю прынялі ўдзел у вясёлых гульнях і навагодніх конкурсах, спявалі і танцавалі.
А каб кожны вучань адчуў набліжэнне чароўнага свята, Дзед Мароз і Снягурка пабывалі ў гасцях у усіх дзяцей пачатковай школы. Яны падарылі кожнаму классу сімвал дабрачыннай акцыі – чырвоную рукавічку – і запрасілі прыняць у ёй актыўны ўдзел.