У аг. Каханавічы згарэў жылы дом
16 снежня а 07-24 раніцы ў ЦАУ Верхнядзвінскага РАНС паступіла паведамленне аб гарэніні дома ў в. Коханавічы.
Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэніне дома. Дом драўляны, дах шыферны па драўлянай абрэшце, электрыфікаваны, не газіфікаваны, ацяпленне печнае (дровы). АПІ не ўстаноўлены. Гаспадыня-пенсіянерка.
Са слоў суседзяў характарызуецца здавальняюча, на ўліку ў РАУС не стаіць.
На момант узнікнення пажару знаходзілася ў доме, дом пакінула самастойна, не пацярпела.
Пацярпелых няма. У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданыя версіі прычыны ўзнікнення пажару:
1. Парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад (перакал печы);
2. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадыні дома.
Да месца пажару выязджалі аператыўныя групы Верхнядзвінскага РАНС, РАУС.