ГАИ Витебской области проводит специальное мероприятие «Безопасная область»

ДАІ Віцебскай вобласці праводзіць спецыяльнае мерапрыемства «Бяспечная вобласць»

У рамках праводзімага мерапрыемства 13 і 14 снежня супрацоўнікі АДАІ Верхнядзвінскага РАУС будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

 

Інспектары правядуць адпрацоўку асноўных аўтадарог вобласці ў рэжыме змешанага кантролю па папярэджанні парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і перавышэннем хуткасных рэжымаў.

У зоне кантролю - недапушчэнне кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі.

Таксама супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць увагу на фізічны стан веласіпедыстаў і пешаходаў, на наяўнасць у іх святлоадбівальных элементаў і камізэлек у цёмны час сутак.

ДАІ Віцебскай вобласці праводзіць спецыяльнае мерапрыемства «Бяспечная вобласць»