У Верхнядзвінскім раёне пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння
3 снежня 2024 года з 10 да 16 гадзін у Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў Верхнядзвінскім раёне, пройдзе планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва.
Будуць уключаны электрасірэны, перадавацца паведамленні па радыё. Гэта неабходна для таго, каб пераканацца ў тэхнічнай працаздольнасці і спраўнасці сістэмы ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў.
Жыхароў і гасцей рэгіёна просім з разуменнем аднесціся да праводзімай праверкі, захоўваць спакой і грамадскі парадак. МНС нагадвае аб правілах паводзінаў пры ўключэнні электрасірэн, што азначае падачу папярэджальнага сігналу «Увага ўсім». Па гэтым сігнале неабходна ўключыць радыёпрыёмнікі і тэлевізійныя прыёмнікі для праслухоўвання экстраннага паведамлення.