В Верхнедвинске пройдет ярмарка вакансий

У Верхнядзвінску пройдзе кірмаш вакансій

У мэтах садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзянам прадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, інвалідам, якія маюць прафесійныя і працоўныя рэкамендацыі, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама 27 лістапада 2024 года з 10.00 да 13.00 гадзін у ДУК «Верхнядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці», размешчаным па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Ленінградская, 15, праводзіць кірмаш вакансій.

 На кірмашы вакансій працадаўцы Верхнядзвінскага раёна прадставяць актуальныя вакансіі для грамадзян «залатога ўзросту» і інвалідаў. Запрашаем усіх жадаючых грамадзян да ўдзелу ў кірмашы вакансій. Інвалідам мець пры сабе індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда. Тэлефоны для даведак: 6 30 71, 6 79 02.

У Верхнядзвінску пройдзе кірмаш вакансій