33 гады з дня ўтварэння мытнага паста «Бігосава»
18 лістапада мытны пост «Бігосава» адсвяткаваў 33 гады з дня ўтварэння.
Загадам Мытнага Камітэта СССР ад 18 лістапада 1991 года №202 «Аб стварэнні мытных органаў» была ўтворана Верхнядзвінская мытня з зонай дзейнасці – тэрыторыяй Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. У структуру мытні ўваходзіў і мытны пост.
І менавіта гэтая дата з'яўляецца пачаткам мытнай справы на верхнядзвінскай зямлі ў сучаснай гісторыі краіны. Мытны пост «Бігосава» мае багатую гістарычную спадчыну. За 33 гады існавання адбыўся шэраг змен, але нязменнымі заставаліся задачы, якія стаялі перад мытным постам, слаўны ён таксама справамі і людзьмі, якія служылі на мытні ў розныя гады. І сёння, звяртаючыся з віншавальным словам, начальнік Віцебскай мытні Сяргей Лінкевіч падзякаваў ветэранаў і ўвесь калектыў за прафесійную, добрасумленную службу, адзначыў маладое пакаленне мытнікаў і, вядома, павіншаваў усіх са святам. У завяршэнні мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу сярод дзяцей супрацоўнікаў паста «Мытны пост вачыма дзяцей», пераможцы ўзнагароджаны прызамі начальніка Віцебскай мытні.
Па матэрыялах Віцебскай мытні