З 20 па 26 лістапада з мэтай стабілізацыі абстаноўкі на дарогах краіны Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства "Захавай сабе жыццё!"
Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі пешаходаў і веласіпедыстаў да важнасці няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе, абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў і адзення павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах дрэннага надвор'я.
Арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам з прыцягненнем супрацоўнікаў усёй міліцыі грамадскай бяспекі.
Асаблівая ўвага - выяўленню кіроўцаў і пешаходаў, якія груба парушаюць ПДР.Рэйдавыя групы спецыяльнага падраздзялення ДПС "Стрэла" акажуць дапамогу раёнам з найбольш складанай дарожнай абстаноўкай.
Таксама на маршрутах патрулявання ажыццяўляецца кантроль за спраўнасцю вонкавага асвятлення, наяўнасцю фактаў яго адключэння ў начны час, а таксама за працай арганізацый па зімовым утрыманні вулічна-дарожнай сеткі.
Прызываем усіх быць максімальна ўважлівымі на дарозе, паведамляць па тэлефоне 102 аб пешаходах і веласіпедыстах, якія ствараюць пагрозу бяспецы, з мэтай іх своечасовага вываду з праезнай часткі.