Мероприятия по обеспечению подготовки и проведения электоральной кампании по выборам Президента Республики Беларусь прошли на таможенном посту "Бигосово"

Мерапрыемствы па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшлі на мытным пасту "Бігасава"

Дыялагічныя пляцоўкі, прысвечаныя маючай адбыцца электаральнай кампаніі, прайшлі ў Віцебскай мытні.

На мытным пасту «Бігосава» спікерамі выступілі старшыня Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама Наталля Спірыдонава, а таксама намеснік начальніка мытні Юрый Савіцкі. Мытнікаў азнаёмілі з каляндарным планам правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 26 студзеня 2025 года. Расказалі аб сфарміраваных ініцыятыўных групах і асобах, якія маюць права на збор подпісаў выбаршчыкаў. Выступоўцы адказалі на пытанні аўдыторыі, якія тычацца папярэдняга галасавання, праінфармавалі аб магчымасці галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў, а таксама нагадалі, што з 7 лістапада па 6 снежня ідзе збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.

Па матэрыялах Віцебскай мытні

Мерапрыемствы па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшлі на мытным пасту "Бігасава"