Запрашэнне на кірмаш вакансій
У мэтах аказання садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзянам прадпенсіённага і пенсіённага ўзросту, інвалідам, якія маюць прафесійныя і працоўныя рэкамендацыі, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама 27 лістапада 2024 года з 10.00 да 13.00 гадзін у ДУК «Верхнядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці», размешчанага па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Ленінградская, 15, праводзіць кірмаш вакансій.
На кірмашы вакансій працадаўцы Верхнядзвінскага раёна прадставяць актуальныя вакансіі для грамадзян «сярэбранага ўзросту» і інвалідаў.
Запрашаем усіх жадаючых грамадзян да ўдзелу ў кірмашы вакансій. Інвалідам мець з сабой індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда.
Тэлефоны для даведак: 6 30 71, 6 79 02.