Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна! Віншуем вас са святам – 107-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Па шматгадовай традыцыі мы адзначаем гэту дату, якая адыграла важную ролю ў гісторыі нашай дзяржавы. Вялікі Кастрычнік адкрыў новую эпоху ў жыцці чалавецтва, увасобіў у жыццё такія асноватворныя прынцыпы як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы, сацыяльную справядлівасць. Рэвалюцыя стварыла перадумовы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў, стаўшы фундаментам суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь. Спадкуючы ўсё лепшае з мінулага, беларускі народ ідзе па шляху ўмацавання незалежнай і міралюбнай дзяржавы, забяспечвае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, захоўвае прынцыпы роўнапраўя і справядлівасці.
Няхай свята дае адчуванне прыналежнасці да згуртаванага і моцнага народа, умацоўвае веру ў уласныя сілы і радасць жыцця на мірнай зямлі.
Моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых працоўных дасягненняў!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў