Запрет на лов сома с 1 ноября 2024г по 31 марта 2025г.

Забарона на лоўлю сома з 1 лістапада 2024 г. па 31 сакавіка 2025 г.

Верхнядзвінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што на падставе Правілаў аматарскага рыбалоўства і Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі забараняецца лоў сома звычайнага з 01 лістапада 2024 г. па 31 сакавіка 2025 г. Сома, які трапіў у улоў, выпускаць у вадаём у жывым і непашкоджаным выглядзе.

 

Адміністрацыйнае пакаранне за вылаў сома звычайнага прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а таксама за адну здабытую асобіну сома звычайнага падчас забароны на яго здабычу, шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, вылічваецца ў трайным памеры і складае 12 базавых велічынь (480 рублёў).

За дадатковай інфармацыяй або аб фактах браканьерства просім звяртацца ў Верхнядзвінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, д. 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» інспекцыі 6 17 23.

 Намеснік начальніка

 Верхнядзвінскай МРІ

Забарона на лоўлю сома з 1 лістапада 2024 г. па 31 сакавіка 2025 г.