Кіраўніцтва раёна накіроўвае віншаванні работнікам і ветэранам галіны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі
Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Вялікае значэнне вашай працы ва ўсіх галінах эканомікі, у жыцці насельніцтва нашага раёна. Забяспечваючы стабільную працу сферы, сваёй нялёгкай працай вы звязваеце ў адно цэлае ўвесь народна-гаспадарчы комплекс рэгіёна, спрыяеце яго ўздыму, умацаванню і развіццю.
Выказваем вялікую падзяку за добрасумленную працу кіроўцам і рамонтным рабочым, спецыялістам і кіраўнікам транспартных і дарожна-будаўнічых прадпрыемстваў, усім, хто ў гэтай няпростай гаспадарчай абстаноўцы застаецца верны сваёй прафесіі.
З дня ў дзень пры любых умовах надвор'я вы ўпэўнена і выразна выконваеце сваю працу, абнаўляеце дарогі, будуеце сучасныя магістралі, забяспечваеце кругласутачны і бяспечны праезд пасажыраў, павышаеце культуру абслугоўвання.
Мы ўпэўнены, што вы з гонарам будзеце выконваць пастаўленыя перад вамі задачы па забеспячэнні стабільнай працы галіны, далейшым развіцці перавозак, мадэрнізацыі аўтадарожнай сеткі.
Асаблівыя словы прызнання і падзякі за нялёгкую працу мы адрасуем ветэранам сферы! Ваш багаты вопыт служыць залогам для далейшага развіцця галіны.
Жадаем вам, паважаныя аўтамабілісты і дарожнікі, моцнага здароўя, поспехаў у вашай высакароднай дзейнасці, добрых дарог, зялёнага святлафора і шчаслівага шляху!
В.Н. Шылаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта
І.Ф. Козел, старшыня раённага Савета дэпутатаў