День автомобилиста и дорожника верхнедвинские водители встретят за рулём

Дзень аўтамабіліста і дарожніка верхнядзвінскія кіроўцы сустрэнуць за рулём

З кожным годам транспартны паток на аўтамабільных дарогах павялічваецца.

У гэтых умовах перавозка людзей становіцца няпростай і адказнай задачай, з якой прафесійна спраўляюцца кіроўцы ўчастка «Верхнядзвінск» філіяла Аўтобусны парк №2 г. Полацка. На ўчастку заняты больш за 35 чалавек, з іх 15 кіроўцаў, для якіх дысцыпліна і адказнасць з'яўляюцца галоўнымі ў працы. Бо за рулём трэба пастаянна быць гатовым да непрадбачаных сітуацый, маланкава прымаць правільныя рашэнні.

Больш за 30 гадоў налічвае кіроўчы стаж у Канстанціна Іванавіча Дытко, Генадзя Антонавіча Андрэева, Віктара Іванавіча Багданава, Мікалая Мікалаевіча Быкава. Амаль 20 гадоў працуе механік па выпуску аўтобусаў на лінію Мікалай Васільевіч Кравец, 30 гадоў – слесар па рамонце аўтобусаў Сяргей Пятровіч Атрахімовіч.

Інфармацыя і фота Ксеніі Тамашэвіч (па матэрыялах газеты "Дзвінская праўда")

Дзень аўтамабіліста і дарожніка верхнядзвінскія кіроўцы сустрэнуць за рулём