Старший госавтоинспектор ОГАИ Верхнедвинского РОВД стал обладателем «чёрного берета»

Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Верхнядзвінскага РАУС стаў уладальнікам «чорнага берэта»

Наш зямляк, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Верхнядзвінскага РАУС Мікіта Галавач, прайшоў кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння чорнага берэта.

 

Уладальнікамі запаветнага галаўнога ўбору сталі 87 супрацоўнікаў АМАП і міліцыянераў патрульна-паставой службы рэспублікі. Мікіта Сяргеевіч стаў адзіным інспектарам ДПС у Віцебскай вобласці, які з першага разу прайшоў кваліфікацыйныя выпрабаванні. Галоўны сімвал міліцэйскай мужнасці – чорны берэт – па завяршэнні выпрабаванняў супрацоўнікам уручыў Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

23 10 24 26

– Для мяне чорны берэт – гэта сімвал мужнасці і гонару, – кажа Мікіта Галавач. – Можна сказаць, што да права насіць яго ішоў усё свядомае жыццё. Мэтавалена рыхтаваўся да паступлення ў Акадэмію МУС, а скончыўшы, выбраў для службы малую радзіму. Вяду здаровы лад жыцця, наведваю спортзалу, займаюся бегам і рукапашным боем. Гэта дапамагло заняць першае месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства, стаць прызёрам і пераможцам унутрыведамасных спаборніцтваў па самаабароне і рукапашным баі. У нашым калектыве нямала супрацоўнікаў, годных пераймання. Напрыклад, інспектар ДПС Уладзімір Шамшур з'яўляецца не толькі неаднаразовым пераможцам рознага ўзроўню спаборніцтваў па рукапашным баі і гіравым спорце, але і ўладальнікам чырвонага берэта.

23 10 24 27

– На базе палігона АМАП у Гаранях, дзе праходзілі кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння чорнага берэта, хацеў, вядома, праверыць сябе – і ўзровень фізічнай падрыхтоўкі, і сілы духу, – працягвае малады чалавек. – Выпрабаванне складалася з некалькіх частак: трэба было паспяхова пераадолець складаную паласу перашкод з марш-кіданнем і вырашэннем тактычных задач, прадэманстраваць высокае майстэрства ў стральбе з розных відаў стралковай зброі. Адным з самых складаных выпрабаванняў сталі спарынгі, якія пачаліся адразу пасля паласы перашкод. Ледзь аддыхаўшыся, давялося вытрымаць тры раўнды з моцнымі сапернікамі, якія змянялі адзін аднаго. Праз стомленасць і боль «трымаў удар» і ішоў у атаку. Я ўклаў у выпрабаванні ўсе свае сілы. Такі экзамен на мужнасць, безумоўна, запомніцца на ўсё жыццё.

23 10 24 28

Кажуць, што тыя, хто здаў на чорны берэт, змаглі «скокнуць вышэй галавы», але мне яшчэ ёсць куды расці. Бо служба ў міліцыі нялёгкая і пастаянна выпрабоўвае на трываласць. На палігоне мы даказалі, што гатовыя абараняць канстытуцыйныя правы і свабоду грамадзян, забяспечваць правапарадак і грамадскую бяспеку, захоўваць стабільнасць у дзяржаве.

 

Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Верхнядзвінскага РАУС стаў уладальнікам «чорнага берэта»