Руководство Верхнедвинского района адресовало поздравление с Днем отца

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём бацькі

Паважаныя мужчыны, дарагія таты! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём бацькі. Гэта адно з самых маладых свят, якое падкрэслівае важнасць умацавання інстытута сям'і.

Сям'я, сагрэтая любоўю, заўсёды надзейная і моцная. Мужчына, бацька – гэта фундамент сям'і, яе надзейная апоры.


Быць бацькам – асаблівы абавязак, гэта сур'ёзная і карпатлівая праца. У паўсядзённых клопатах і імклівым рытме жыцця важна памятаць, што дзеці вучацца на прыкладзе бацькоў. Стаць прыкладам для сына ці добрым чараўніком для дачкі, навучыць, растлумачыць – такое можа толькі тата.

Ён з'яўляецца абаронцам і апорай, паказвае ўзор адказнага стаўлення да сваіх абавязкаў, вучыць пераадольваць цяжкасці, не падаць духам пры няўдачах і упарта ісці да пастаўленай мэты.


Жадаем сапраўдным і будучым бацькам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабрабыту. Няхай вашы дамы будуць напоўнены святлом любові, цяпла і ўтульнасці!

Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём бацькі