У Верхнядзвінскім раёне стартавала акцыя "Маміны пірагі"
Акцыя "Маміны пірагі", прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любові, стартавала ў Верхнядзвінскім раёне. Ініцыятарам акцыі выступіла Верхнядзвінская раённая арганізацыя ГА "Беларускі саюз жанчын".
Часцінку цяпла, дабрыні, хатнюю выпечку прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын падарылі служачым заставы "Савейкі" Полацкага пагранічнага атрада.
У межах сустрэчы праведзены Адзіны дзень інфармавання на тэму "Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы".
Станоўчыя эмоцыі ўдзельнікам сустрэчы падарыў калектыў Сенькаўскага клуба-бібліятэкі.