Витебская таможня приглашает в свои ряды

Віцебская мытня запрашае ў свае шэрагі

Запрошаем на службу ў Віцебскую мытню грамадзян, здольных па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на мытныя органы.

 

Супрацоўнікаў мытні адрознівае адказнасць, уменне дзейнічаць аператыўна і рашуча, праяўляючы пры гэтым дысцыплінаванасць, вытрымку і самавалоданне. Высокая выніковасць у працы, надзейная абарона эканамічнай бяспекі краіны, спыненне фактаў незаконнага перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу, процідзеянне трансгранічнай злачыннасці – сведчанне прафесіяналізму супрацоўніка мытнай службы.

Сёння пункты пропуску аснашчаны сучаснай мытнай інфраструктурай, якая дазваляе праводзіць усе віды дзяржаўнага кантролю ў дачыненні да асоб, транспартных сродкаў і тавараў пры мінімальных часавых затратах, забяспечваць паўнату спагнання мытных плацяжоў, ствараць спрыяльныя ўмовы для прыцягнення і забеспячэння транзітных патокаў тавараў, развіцця турызму. Праца ў сферы мытнай справы патрабуе ад спецыяліста поўнай самааддачы, стрэсаўстойлівасці і высокага ўзроўню ведаў.

Паступаючы на службу ў мытныя органы, вы маеце магчымасць атрымаць запатрабаваную, высокааплачваную прафесію, якая забяспечвае шырокае поле для кар'ернага росту і заахвочванняў, упэўненасць у будучыні, набыць статус дзяржаўнага грамадзянскага служачага.

Калі Вы маеце вышэйшую адукацыю або з'яўляецеся студэнтам выпускнога курса, хочаце мець прэстыжную працу і працаваць у дружным калектыве – накіроўвайце сваё рэзюмэ на адрас vitebsk_okipp@customs.gov.by і звяртайцеся па тэлефонах Віцебскай мытні: 8(0212)-350-249; 350-357; 350-250.

Служыць у мытні – гэта быць патрыётам, уносіць штодзённы ўклад у развіццё нашай краіны, абарону нацыянальных інтарэсаў.

Па матэрыялах Віцебскай мытні

Віцебская мытня запрашае ў свае шэрагі