У Верхнядзвінскім раёне ў ДТЗ загінуў веласіпедыст
Здарэнне адбылося ўвечары 6 кастрычніка ў раёне дома 7 па вуліцы Меліяратараў у вёсцы Асвея. Па папярэдняй інфармацыі, 51-гадовы кіроўца мапеда "Racer" здзейсніў наезд на 47-гадовага веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным напрамку па краі праезнай часткі дарогі.
У выніку здарэння кіроўца мапеда з атрыманымі пашкоджаннямі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, а веласіпедыст памёр на месцы здарэння. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: усе ўдзельнікі дарожнага руху павінны быць максімальна ўважлівыя на восеньскай дарозе. Каб узняць сваю бяспеку ў цёмны час сутак, веласіпедыст павінен быць у жылеце павышанай бачнасці. Заклікаем усіх удзельнікаў дарожнага руху выконваць ПДР і адказна падыходзіць да выканання сваіх абавязкаў на дарозе.
Інфармацыя і фотаматэрыялы групы