ВНИМАНИЕ! 3 октября в Верхнедвинском районе пройдет "День трезвости"

УВАГА! 3 кастрычніка ў Верхнядзвінскім раёне пройдзе "Дзень цвярозасці"

На падставе рашэння Верхнядзвінскага райвыканкама ад 26.04.2024 г. № 503 «Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напояў на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна» абмежаваны на тэрыторыі раёна продаж алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў: з 08.00 да 11.00 25 мая 2024 г. – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да свята «Апошні званок»;

 

з 16.00 да 24.00 14 чэрвеня 2024 г. – у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

з 00.00 да 24.00 3 кастрычніка 2024 г. – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам. Абмежаванні, пазначаныя ў дадзеных пунктах, не распаўсюджваюцца на рэалізацыю алкагольных напояў рознічнымі гандлёвымі аб'ектамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, у сувязі з правядзеннем рытуальных, юбілейных або вясельных мерапрыемстваў.