Асаблівая ўвага – пажылым людзям
З мэтай папярэджання злачынстваў у дачыненні да асоб пажылога ўзросту, а таксама ажыццяўлення мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне асабістай і маёмаснай бяспекі дадзенай катэгорыі грамадзян, у тым ліку адзінокіх і адзінока пражываючых у перыяд часу з 30.09 па 03.10.2024 года на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па прафілактыцы злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян.
Па выніках 8 месяцаў 2024 года колькасць пажылых грамадзян, якія пацярпелі ў выніку злачынстваў, знізілася на 5,5 %, з 786 да 743. Пры гэтым на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна адбыўся рост пацярпелых пажылых грамадзян, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года +12,5,%, з 16 да 18.