Главные темы сезона на повестке дня очередного заседания райисполкома, которое проходит сегодня в Верхнедвинске.

Галоўныя тэмы сезона на парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама, якое праходзіць сёння ў Верхнядзвінску.

Разглядаліся пытанні аб гатоўнасці арганізацый Верхнядзвінскага раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2024-2025 года, а таксама аб падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. Старшыня райвыканкама Васіль Шылаў адзначыў, што пытанні жыццёва важныя, і работа ў гэтым напрамку вядзецца заўсёды. Аднак, на жаль, знаходзяцца недахопы, якія неабходна дэталёва прааналізаваць і прыняць меры па іх ліквідацыі.

 

Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Рэўт праінфармаваў аб тым, што арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона ў раёне выкананы або знаходзяцца ў стадыі выканання. Перад РУП ЖКГ, іншымі суб'ектамі гаспадарання і спажыўцамі цеплаэнергіі пастаўлены задачы па завяршэнні запланаваных работ у бліжэйшы час, забеспячэнні поўнай гатоўнасці да АЗП.

Аналізуючы інфармацыю першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргея Валькова, на пасяджэнні прынята рашэнне да пачатку кастрычніка завяршыць падрыхтоўчыя работы да зімоўкі жывёлы. Высілкі неабходна накіраваць на гатоўнасць жывёлагадоўчых памяшканняў, добраўпарадкаванне ферм, забеспячэнне статка неабходнай колькасцю кармоў, захаванасці пагалоўя, належнай арганізацыі працы жывёлаводаў. Васіль Шылаў нагадаў, што кіраўнік дзяржавы назваў жывёлагадоўчую галіну галоўнай у эканоміцы вёскі, і яе развіццю будзе ўдзяляцца асаблівая ўвага.

Па матэрыялах раённай газеты "Дзвінская праўда" 

Галоўныя тэмы сезона на парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама, якое праходзіць сёння ў Верхнядзвінску.