Завяршаецца рабочая паездка дэлегацыі Віцебскай вобласці ў Кітайскую Народную Рэспубліку.
У складзе ўдзельнікаў і старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама У.Н.Шылаў.
Вынік візіту: падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі Віцебскай вобласці і г. Цындаа правінцыі Шаньдун. У ходзе паездкі беларуская дэлегацыя наведала прадпрыемствы па вытворчасці грыбоў і напояў, плантацыі па вырошчванні гарбаты, пазнаёмілася з славутасцямі горада.