26 сентября пройдет Единый День безопасности

26 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі

З 2021 года згодна з рашэннем Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у чацвер чацвёртага тыдня верасня па ўсёй рэспубліцы праводзіцца Адзіны дзень бяспекі (далей – АДБ).

Задачы АДБ – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва. Мэтай правядзення дадзенага мерапрыемства з'яўляецца максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў. 26 верасня прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, навучанню навыкам правільных паводзін ва ўмовах пажараў, а таксама па адпрацоўцы планаў эвакуацыі і аказанні першай дапамогі пацярпелым пройдуць ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах, у арганізацыях, месцах з масавым назапашваннем людзей.

26 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі