17 сентября 2024 года начнет вещание новая телепрограмма «Первый информационный» Национальной государственной телерадиокомпании

17 верасня 2024 года пачне вяшчанне новая тэлепраграма «Першы інфармацыйны» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

Філіял «Радыё, тэлебачанне і сувязь» РУП «Белтэлекам» паведамляе, што 17 верасня 2024 года пачне вяшчанне новая тэлепраграма «Першы інфармацыйны» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Вяшчанне праграмы будзе ажыццяўляцца ў складзе абавязковага агульнадаступнага пакета праграм.

Эфірнае вяшчанне абавязковых агульнадаступных праграм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца ў 1-м і 2-м тэлевізійных мультыплексах у адкрытым (незакадаваным) выглядзе. Вызначаны пералік і паслядоўнасць абавязковых агульнадаступных праграм у складзе мультыплексаў: 1 мультыплекс: «Беларусь 1», «ОНТ», «СТБ», «Мір», «Першы інфармацыйны», «Расія-Беларусь», «НТБ-Беларусь», «Беларусь 3»; 2 мультыплекс: «Беларусь 5», «Беларусь 2». Для захавання магчымасці прагляду існуючых і новай тэлевізійных праграм з 17 верасня 2024 года магчыма спатрэбіцца перанастройваць прыёмнае абсталяванне, што выкарыстоўваецца (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і г.п.) – нанова ўключыць пошук праграм. Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» па нумары 123. Даведачная інфармацыя: Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайце РУП «Белтэлекам» па наступнай спасылцы: https://www.beltelecom.by/coverage-maps.

17 верасня 2024 года пачне вяшчанне новая тэлепраграма «Першы інфармацыйны» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі