Прафілактычны «дэсант» у Верхнядзвінскім раёне!
У рамках рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі дзеці!» у Верхнядзвінскім раёне высадзіўся Прафілактычны «дэсант», у склад якога ўвайшлі работнікі сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога УМНС, а таксама Полацкага, Наваполацкага і Расонскага гаррайаддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
Акцыя прайшла ва ўстановах адукацыі, гандлёвых кропках, Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Белпошта» у Боркавіцкім, Дзёрнавіцкім, Валынецкім, Шайцераўскім, Коханавіцкім сельскіх выканаўчых камітэтах і горадзе Верхнядзвінску.
У Верхнядзвінскім раёне паўсюдна прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы. Літаральна на кожным кроку можна было пачуць простыя правілы бяспекі.
У школах былі праведзены ўрокі бяспекі, на якіх са школьнікамі былі праведзены тэматычныя гульні, расказаны дзеянні ў выпадку пажару і былі нагаданы нумары экстранных службаў. У замацаванні атрыманых ведаў у школах былі праведзены адпрацоўкі планаў эвакуацыі.
У крамах і аб'ектах пошты работнікі МНС размясцілі інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх расказвалі аб правілах бяспечных паводзін у быце, на вуліцы і ў грамадскіх месцах. Таксама грамадзянам былі даведзены няўцешныя лічбы аб колькасці пажараў і дамінуючыя прычыны пажараў.
У садках дзецям прадэманстравалі пазнавальныя мультфільмы аб бяспецы, а таксама праведзены вясёлыя мерапрыемствы і віктарыны.
Атрадна, што ўсе гэтыя мерапрыемствы былі праведзены дзякуючы дапамозе работнікаў суседніх раёнаў і работнікаў Віцебскага УМНС, якія заўсёды прыйдуць на выручку сваім калегам.