8 верасня адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 215-годдзю касцела Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Акрамя таго, у верасні 2024 года споўніцца 15 год святарства яе пробашча ксяндза Аляксандра Грыцкевіча.

Праграма святочных мерапрыемстаў: 11.00 - шэсце ад Крыжа, што знаходзіцца на перакрыжаванні вул. Чэрскага з вул. Савецкая па вуліцы Савецкай да касцела. 12.00 - у касцеле Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі адбудзецца ўрачыстая Святая Імша. Запрашаем прыняць удзел!

Фото fotobel.by

8 верасня адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 215-годдзю касцела Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. | Миорский райисполком