Благодарностью Президента Беларуси отмечено ОАО"Шайтерово"

Падзякай Прэзідэнта Беларусі адзначана ААТ "Шайцерава"

Падзяка Прэзідэнта Беларусі за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў аб'яўлена працаўнікам аграпрамысловага комплексу з розных рэгіёнаў рэспублікі. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 верасня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Так, Падзякі Прэзідэнта ўдастоены працаўнікі аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці і працаўнікі аграпрамысловага комплексу Смалявіцкага раёна.

Сярод узнагароджаных таксама калектывы работнікаў сельгаспрадпрыемстваў «Агра-Калядзічы» Пружанскага раёна, «Шайцерава» Верхнядзвінскага раёна, «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна, «Сынкавічы» Зэльвенскага раёна, «Усход» Мінскага раёна і «Саўгас «ДАБРАВОЛЕЦ» Клічаўскага раёна.

Крыніца: vitvesti.by

Падзякай Прэзідэнта Беларусі адзначана ААТ "Шайцерава"