У раённым Цэнтры культуры пройдзе прэм'ерны паказ фільма "Культурны код".
Прэм'еру да Дня народнага адзінства рыхтуе маладая каманда кінастудыі «Беларусьфільм». Над карцінай «Культурны код» працуе рэжысёр Кірыл Халецкі. Працягласць кінастужкі — 26 хвілін.
Героі карціны — выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ваня і Ліза — павінны разгадаць культурны код беларусаў. У гэтай гісторыі раскрываецца не толькі значэнне дзяржаўнай сімволікі: герба, сцяга, гімна, але і паказаны ўзаемаадносіны рабят.
Карціну пакажуць і ва ўстановах культуры раёна. Прэм'ерны паказ пройдзе 5 верасня ў раённым Цэнтры культуры. Запрашаем да прагляду! Кошт: 1.10 руб.