Секунда без увагі – сумны вынік
Адной з асноўных прычын дзіцячага траўматызму і смяротнасці ў летні перыяд з'яўляецца выпадзенне дзяцей з вокнаў.
Нягледзячы на мноства публікацый у СМІ, сацыяльных сетках, статыстыка няўцешная. За мінулы год пры выпадзенні з вокнаў загінула 6 дзяцей, за 6 месяцаў 2024 года загінула адно дзіця.
З аналізу абставін дадзеных здарэнняў можна зрабіць выснову, што ва ўмоўнай зоне рызыкі малыя ва ўзросце ад года да 9 гадоў.
І гэтаму ёсць тлумачэнне: дзіцячае цікаўства і патрэба
у пазнанні навакольнага свету.
За бяспеку маленькіх дзяцей, у першую чаргу, адказваюць дарослыя, аднак, многія бацькі забываюць пра тое, што адкрытае акно можа быць смяротна небяспечным для дзіцяці.
Як правіла, у большасці выпадкаў дзеці самастойна забіраліся на падаконнік, выкарыстоўваючы ў якасці падстаўкі розныя прадметы мэблі, і абапіраючыся на маскітную сетку, выпадалі з акна разам з ёй.
Пры такіх абставінах у Мінску загінула паўтарагадовая дзяўчынка ў траўні бягучага года, яна выпала з акна адзінаццатага паверха разам з маскітнай сеткай. Выратаваць дзяўчынку не ўдалося, ад атрыманых траўм яна сканала на месцы. Варта адзначыць, што ў момант трагедыі мама дзіцяці знаходзілася ў той жа пакоі і адцягнулася літаральна на хвіліну.
Усе падобныя выпадкі аб'ядноўвае адно – адсутнасць кантролю з боку дарослых, бацькоў, законных прадстаўнікоў і вольны доступ да вокнаў.
Пракуратура раёна яшчэ раз нагадвае пра простыя правілы, якія ўратуюць дзіця ад трагедыі:
- не пакідайце маленькіх дзяцей адных без нагляду;
- выкарыстоўвайце блакуючую абарону для вокнаў;
- прыбярыце ад вокнаў мэблю, каб дзіця не магло самастойна забрацца на акно;
- не прывучайце дзяцей гуляць на падаконніку;
- не адчыняйце вокны пры праветрыванні цалкам і памятайце, маскітная сетка не ўратуе дзяцей ад падзення.
Строгае выкананне гэтых элементарных правілаў дапаможа прадухіліць трагедыю і захаваць жыццё дзяцей.