Марихуану, гашиш и метадон изъяли у семи пассажиров рейсовых автобусов сотрудники кинологической службы таможенных органов на прошлой неделе. За перемещение наркотиков граждане могут лишиться свободы

Марыхуану, гашыш і метадон канфіскавалі ў сямі пасажыраў рэйсавых аўтобусаў супрацоўнікі кіналагічнай службы мытных органаў на мінулым тыдні. За перамяшчэнне наркотыкаў грамадзяне могуць пазбавіцца волі

На мяжы пачасціліся выпадкі перамяшчэння наркотыкаў пасажырамі рэйсавых аўтобусаў. Толькі на мінулым тыдні супрацоўнікі кіналагічнай службы мытных органаў выявілі сем такіх фактаў.

Марыхуану, гашыш і метадон грамадзяне схавалі ў асабістых рэчах. Наркотыкі везлі відавочна не ў камерцыйных мэтах, а як кажуць у народзе «для сябе», забываючы пра тое, што такое «задавальненне» можа абярнуцца пазбаўленнем волі.

У адным з апошніх выпадкаў, пасажыр рэйсавага аўтобуса «Рыга-Гомель» схаваў у асабістых рэчах марыхуану. Згорток з наркотыкам выявіла службовая сабака, калі грамадзянін Латвіі праходзіў мытны кантроль.

Уязджаючы на тэрыторыю Беларусі з Латвіі, у пункце пропуску «Грыгораўшчына» мужчына заявіў, што забароненых і абмежаваных тавараў, а таксама тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, у яго няма. Аднак паводзіны службовай сабакі паказвалі на адваротнае. Віцебскія мытнікі правялі дагляд асабістых рэчаў грамадзяніна, дзе быў выяўлены сатканы папяровы згорток, унутры якога – рэчыва расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру.

Тут жа, праз некалькі дзён, марыхуану знайшлі ў грамадзяніна Казахстана, які рухаўся па аналагічным маршруце. На наяўнасць у чамадане пасажыра наркатычных сродкаў таксама ўказала службовая сабака. Поліэтыленавы пакет з наркотыкам мужчына схаваў у пары красовак.

Тое, што грамадзяне перамяшчалі марыхуану, пацвердзіла экспертыза, праведзеная супрацоўнікамі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці.

За супрацьпраўнае, наўмыснае перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз мытную мяжу ЕАЭС у дачыненні да ўсіх сямі пасажыраў рэйсавых аўтобусаў узбуджаны крымінальныя справы, асобы затрыманы.

Па матэрыялах Віцебскай мытні (т.350-308)

Галерэя выяў

Марыхуану, гашыш і метадон канфіскавалі ў сямі пасажыраў рэйсавых аўтобусаў супрацоўнікі кіналагічнай службы мытных органаў на мінулым тыдні. За перамяшчэнне наркотыкаў грамадзяне могуць пазбавіцца волі