Сегодня в Витебской области дан старт республиканской акции МЧС "В центре внимания - дети!"

Сёння ў Віцебскай вобласці дадзены старт рэспубліканскай акцыі МНС "У цэнтры ўвагі - дзеці!"

Асноўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячага траўматызму і гібелі ад знешніх прычын, у тым ліку ад пажараў з-за пакідання іх без нагляду.

Кампанія пройдзе ў два этапы. Першы працягнецца з 19 па 30 жніўня. Асноўным аб'ектам увагі стануць бацькі, а месцамі правядзення мерапрыемстваў – гандлёвыя пляцоўкі (школьныя базары, кірмашы). У аддзелах з дзіцячым адзеннем аб'ектаў гандлю з'явяцца камплекты дзіцячага баявога адзення ратавальніка, у аддзелах канцылярскіх тавараў – вогнетушыцелі і пажарныя апавяшчальнікі.

Другі этап працягнецца з 2 па 13 верасня. Ратавальнікі наведаюць святочныя лінейкі, а таксама правядуць з дзецьмі тэматычныя «Урокі бяспекі». У акцыі возьмуць удзел актывісты БДМАСП і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.

Сёння ў Віцебскай вобласці дадзены старт рэспубліканскай акцыі МНС "У цэнтры ўвагі - дзеці!"