Выязны прыём зацікаўленых асоб (толькі па папярэднім запісе)
15 жніўня 2024 года службай «адзінае акно» Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта будзе арганізаваны выязны прыём зацікаўленых асоб (толькі па папярэднім запісе) для прыёму заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у наступных сельскіх выканаўчых камітэтах:
Валынецкі сельскі выканаўчы камітэт, тэлефоны для папярэдняга запісу 6 20 05, 6 20 02,
Барковіцкі сельскі выканаўчы камітэт, тэлефоны для папярэдняга запісу 6 51 60, 6 51 64,
Дзярноўскі сельскі выканаўчы камітэт, тэлефоны для папярэдняга запісу 6 42 16, 6 42 62.
Час прыёму: па ўзгадненні супрацоўнікаў службы «адзінае акно» райвыканкама і зацікаўленай асобы.
Выязны прыём можа быць арганізаваны ў любы дзень месяца ў адпаведнасці з зацверджаным рэжымам працы сельскага выканаўчага камітэта (па папярэднім запісе на прыём асобы, якая мае інваліднасць).