14 жніўня на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна пройдзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў "Дзіцячае крэсла!".
Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе строга прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху і перавозіць юных пасажыраў толькі ў спецыяльным дзіцячым утрымліваючым крэсле. У выпадку аўтааварыі спецыяльнае дзіцячае ўтрымліваючае прыстасаванне ўтрымлівае дзіця на месцы і такім чынам зніжае рызыку смяротнага зыходу і траўматызму.
Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, ажыццяўляецца да 12 гадоў:
у дзіцячых утрымліваючых прыстасаваннях, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да 5 гадоў;
у дзіцячых утрымліваючых прыстасаваннях, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродках (бустэрах, спецыяльных падушках для сядзення, дадатковых сядзеннях), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых прыстасаванняў, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.