Атракцыёны бываюць небяспечнымі
12.05.2024 на тэрыторыі перасоўнага луна-парка ў г. Ліда Гродзенскай вобласці з пасажырскага модуля атракцыёна «Скай-мастэр» (1994 года выпуску, эксплуатуючая арганізацыя –
ТАА «Мэрыялэндтрэйдынг») з вышыні каля 3 метраў выпала дзіця 2013 года нараджэння, якое не было прышпілена дзяжурным атракцыёна фіксуючай прыладай у пасажырскім модулі.
Няшчасны выпадак з цяжкімі наступствамі не мае прычын, звязаных з тэхнічным станам атракцыёна. Прычынамі здарэння сталі як парушэнне правілаў эксплуатацыі атракцыёна абслугоўваючым персаналам, так і парушэнне правілаў карыстання атракцыёнам пасажырам і асобай, якая суправаджае (маці).
Расследаваннем устаноўлены наступныя парушэнні патрабаванняў прамысловай бяспекі:
адсутнічаў належны кантроль за працай атракцыёна ў частцы прадухілення несанкцыянаванага (недазволенага) допуску
на атракцыён наведвальнікаў;
абслугоўванне наведвальнікаў разам з дзяжурным атракцыёна ажыццяўляў работнік, які не меў адпаведнай прафесіі
і не быў дапушчаны да працы ў якасці дзяжурнага атракцыёна;
эксплуатацыйная дакументацыя атракцыёна часткова адсутнічала або не адпавядала патрабаванням прамысловай бяспекі (адсутнічалі правілы карыстання атракцыёнам, інструкцыя па эксплуатацыі атракцыёна для дзяжурнага атракцыёна не ўтрымлівала дакладных патрабаванняў па парадку працы).
Даведкава.
У ходзе расследавання ўстаноўлена, што экспертам у галіне прамысловай бяспекі Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзярпрамнагляду пры правядзенні тэхнічнага асведчавання атракцыёна былі дапушчаны парушэнні патрабаванняў прамысловай бяспекі ў частцы правядзення ідэнтыфікацыі атракцыёна і ацэнкі арганізацыі яго бяспечнай эксплуатацыі. За парушэнне службовай інструкцыі пры правядзенні тэхнічнага асведчавання атракцыёна эксперту Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзярпрамнагляду аб'яўлена вымова.
25.05.2024 у парку культуры і адпачынку г.п. Хоцімска Магілёўскай вобласці з прычыны працяглай эксплуатацыі (з 1987 года) узнікла няспраўнасць электрамагнітнага тормазу (адбылося кароткае замыканне электрамагнітнай шпулі тормазу) з наступным блакаваннем атракцыёна «Кругавы агляд» (1987 года выпуску,
уладальнік – ДУК «Парк культуры і адпачынку г.п.Хоцімск»).
У выніку няспраўнасці тормазу атракцыён «Кругавы агляд» апынуўся заблакаваны, пры гэтым у пасажырскіх модулях на вышыні каля 18 м знаходзіліся 2 пасажыры. Эвакуацыя пасажыраў з пасажырскага модуля праводзілася работнікамі МНС пры дапамозе аўтамабільнага каленападобнага пад'ёмніка.
16.06.2024 у гарадскім парку імя Жана Эмануэля Жылібера
у г. Гродна на атракцыёне «Молатак» (1999 года выпуску, уладальнік – ТАА «Гродзенскі парк забаў») атрымаў траўму ногі дзіця 2011 года нараджэння.
Няшчасны выпадак не мае пры