Незадеклараваныя тавары коштам больш за 190 тыс. рублёў выявілі віцебскія мытнікі
Каб пазбегнуць выплаты мытных плацяжоў, літоўскі перавозчык схаваў новы гадзіннік, сумкі і абутак у б/у адзенні. Незадэклараваныя тавары коштам больш за 190 тыс. рублёў выявілі віцебскія мытнікі.
Чарговую спробу абысці заканадаўства, каб пазбегнуць выплаты мытных плацяжоў, выявілі віцебскія мытнікі. На гэты раз новы гадзіннік, сумкі і абутак схавалі ў б/у адзенні. Незадэклараваныя тавары выявілі пры даглядзе грузу з дапамогай інспекцыйна-даглядного комплексу ў пункце пропуску «Грыгораўшчына».
Так, па дакументах, бытае адзенне, якое перамяшчаў літоўскі перавозчык, каштавала парадку 16 тыс. бел. рублёў. Аднак пры даглядзе транспартнага сродку мытнікі знайшлі сярод заяўленых рэчаў партыю новага абутку на суму звыш 90 тыс. рублёў, а таксама 236 адзінак гадзіннікаў і сумак агульным коштам больш за 100 тыс. бел. рублёў, якія былі схаваныя ўнутры адзення.
У дачыненні да літоўскага перавозчыка Віцебскай мытняй распачаты адміністрацыйныя працэсы: за перамяшчэнне тавараў з утойваннем ад мытнага кантролю ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.1 яму пагражае штраф да 500 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй, а за незадэклараванне (згодна з ч. 1 арт. 15.5 КоАП Рэспублікі Беларусь) штраф складзе да 30% ад прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
У выніку памер штрафаў за парушэнні заканадаўства, якія давядзецца заплаціць перавозчыку, можа перавысіць суму ў 47 тыс. бел. рублёў.
Па матэрыялах Віцебскай мытні